Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

22 сакавiка - 75-годдзе трагедыi Хатынь

Дата: 22 марта 2018 в 20:50
522 просмотра

Мемарыял "Хатынь" – даніна памяці ўсім загінуўшым у час Вялікай Айчыннай вайны, трагічны напамін пра жахі вайны

Мемарыял "Хатынь"

Мемарыяльны комплекс "Хатынь"
Мемарыяльны комплекс "Хатынь"

Мемарыял "Хатынь" – даніна памяці ўсім загінуўшым у час Вялікай Айчыннай вайны, трагічны напамін пра жахі вайны

Гісторыя Хатыні

Мемарыял "Хатынь" — даніна памяці амаль 3 млн. беларусаў, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Ён размешчаны за 54 км на паўночны ўсход ад Мінска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці.

22 сакавіка 1943 года ў вёсцы ХатыньДа ракавога дня 1943 года Хатынь была звычайнай мірнай беларускай вёскай, якая налічвала 26 двароў. Раніцай 22 сакавіка за 6 кіламетраў ад яе партызаны абстралялі нямецкую аўтакалону. У перастрэлцы загінуў нямецкі афіцэр. У хуткім часе пасля гэтага Хатынь акружылі карнікі. Яны сагналі ў свіран старых, жанчын, дзяцей, зачынілі і падпалілі. У агні загінулі 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей.

З ахопленай полымем будыніны жывым удалося вырвацца толькі аднаму -  56-гадоваму Іосіфу Камінскаму. Ён паспрабаваў вынесці і свайго параненага сына, але не змог яго выратаваць.

Званы мемарыяльнага комплекса "Хатынь"Гісторыя Хатыні не унікальная. У час Другой сусветнай вайны былі спалены жывымі жыхары 628 беларускіх вёсак186 з іх так і не былі адбудаваны.

Хатынь стала сімвалам трагедыі беларускага народа. У 1969 г. у памяць аб усіх загінуўшых беларусах на месцы былой вёскі быў адкрыты мемарыял.

Мемарыяльны комплекс "Хатынь" – трагічны намапін пра жахі вайны. Гэта адна з найбольш шаноўных мясцін у Беларусі.

Хатынь сёння

Бронзавая скульптура "Няскораны чалавек"Мемарыял паўтарае планіроўку загінуўшай вёскі.

У цэнтры комплексу размешчана 6-метровая бронзавая скульптура "Няскораны чалавек". Вобраз мужчыны з мёртвым хлопчыкам на руках створаны ў памяць пра Іосіфа Камінскага і яго сына.

Чорная пліта-дах адзначае месца, дзе знаходзіўся свіран, у якім спалілі жыхароў Хатыні. Побач іх брацкая магіла, на якой размешчаны сімвалічны вянок памяці са словамі наказу мёртвых жывым.

Могілкі вёсакНа месцы кожнага з 26 спаленых дамоў – помнік-зруб, усярэдзіне якога абеліск у выглядзе коміна са званом. Яны вечна гудуць па ахвярах фашызму. На кожным абеліску – дошка з імёнамі спаленых жыхароў дома.

За дамамі-помнікамі – Могілкі вёсак. Сюды са 185 спаленых вёсак, якія так і не былі адноўлены, прывезены урны з зямлёй, і створаны сімвалічныя могілкі.

Побач з Могілкамі вёсак – Сцяна Жалобы, жалезабетонны блок з нішамі, у якіх знаходзяцца мемарыяльныя пліты з назвай 66 буйнейшых лагераў смерці і месц масавай гібелі людзей.

Сцяна ЖалобыЗавяршае мемарыял плошча Памяці, у цэнтры якой растуць 3 бярозы, якія сімвалізуюць жыццё, на месцы чацвёртай – Вечны агонь, сімвал загінуўшых у гады вайны жыхароў Беларусі. Побач Дрэва жыцця са спісам 433 вёсак, спаленых акупантамі і адноўленых пасля вайны.

Апошнія гады тут адкрыліся невялікі музей і фотавыстава.

Як дабрацца да Хатыні і дзе спыніцца

Мемарыял плошча Памяці і Вечны агоньУ Хатынь можна прыехаць толькі на аўтамабілі.

Мемарыял размешчаны на 54-м кіламетры ад Мінска, за 5 км ад шашы Мінск – Віцебск. Паварот да яго паказвае спецыяльны паказальнік, складзены з бетонных блокаў  шэрага колеру.

Калі вы плануеце падарожнічаць, лепш за ўсё спыніцца ў адной з гасцініц Мінска. Некаторыя з буйных гасцініц арганізуюць аднадзённыя паездкі ў мемарыяльны комплекс "Хатынь".

Славутыя турыстычныя мясціны каля Хатыні

Мемарыяльны комплекс "Хатынь" – адна з найбольш важных выдатных турыстычных мясцін у Беларусі. Ён размешчаны пад Мінскам. Калі вы плануеце паездку ў Хатынь – лепш за ўсё на цэлы дзень.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.