ЛIЧЫЛКI АД БАЗЫЛЯ КАТОВIЧА I МУРЗIКА ПЯТРОВIЧА
Жыта кана, цукру кана,
Баба села на барана.
Паскакала ў лясок,
Згубiла жоўты паясок.
...
Слухай жа мяне, хлапец,
Не хадзi на той канец.
Бо Бабайка там жыве,
Цябе, як слодыч праглыне.
...
Першая ранiца — хустачку шыла,
Другая ранiца — грубку тапiла.
Трэцяя ранiца — ручнiк вышывала,
Чацвёртая ранiца — у голас спявала.
Пятая ранiца — пасцiла ў полi,
Шостая ранiца — палола фасолю.
Сёмая ранiца — вяночкi пляла,
Восьмая ранiца — хворай была.
Дзевятая ранiца — сёння ж свята,
Дзесятая ранiца — жывiце багата!
...
Дзесяць.
У прыцемках прачнуўся месяц.
Дзевяць.
Дзеці снам і казкам вераць.
Восем.
Заціш ходзіць па пакосе.
Сем.
Павячэраў — больш не ем.
Шэсць.
Цемра дзень у долах есць.
Пяць.
Зоры ў хвалях рэк дрыжаць.
Чатыры.
Халадок прысеў на жвіры.
Тры.
Люляюць стрэлкаліст вятры.
Два.
Пад коўдрай змроку спіць трава.
Адзін.
Сон, з казак вытканы, глядзі!
...
Эны-бэны, фіны, лёк,
Сам Пятровіч бліны пёк.
Пёк, пек, не дапёк,
Схапіў шапку дый уцёк.
...
— Заяц-месяц,
Дзе ты быў?
— У лесе.
— Што рабіў?
— Лыкі драў.
— Куды клаў?
— Пад калоду.
— Выйдзі вон із карагоду!
...
Ішоў кот праз сто варот,
Дайшоў да канца,
Знайшоў кацяня,
Мяў!
...
Ішоў баран
Па крутым гарам,
Вырваў траўку,
Палажыў на лаўку.
Хто яе возьмець,
Той вон пойдзець.
...
Хадзіў буська па балоту,
Ён шукаў сабе работу.
Шукаў, шукаў, не знайшоў
I заплакаў дый пайшоў.
Читать полностью: http://www.vyaselka.ru/vyachernyaya-lichylka