Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Размаўляем па-беларуску

Дата: 23 ноября 2020 в 09:52
155 просмотров

Кожную сераду у нашай установе дашкольнай адукацыі праходзіць беларускамоўны дзень. Розныя віды дзейнасці праводзяцца на беларускай мове. Найбольшую цікавасць у дзяцей выклікае работа над беларускімі казкамі.

Падборка дыдактычных гульняў для дашкольнікаў па матэрыялах
беларускіх народных казак
«Дапамажы гаспадыні»
Мэта: развіццё маторыкі дробных мышцаў, увагі, зрокавага і тактыльнага
ўспрымання.
Змест: Выхавальнік раздае дзецям скрыначкі з бобам і гарохам і тлумачыць,
што боб і гарох рассыпаліся і змяшаліся. Трэба разабраць боб і гарох асобна. Дзеці
разбіраюць боб і гарох у розныя скрыначкі.
«Завяжы вузельчык»
Мэта: развіццё маторыкі дробных мышцаў.
Змест: Выхавальнік прапануе дзецям завязаць вузельчыкі на вяровачцы.
«Марозныя ўзоры»
Мэта: развіццё маторыкі дробных мышцаў, уяўлення, уважлівасці,
самастойнасці, творчых здольнасцей.
Змест: Дзецям прапаноўваюць намаляваць да хаткі быка і яго сяброў акно з
марознымі ўзорамі.
«Абвядзі шаблоны і заштрыхуй»
Мэта: развіццё маторыкі дробных мышцаў, падрыхтоўка кісці рукі да пісьма,
развіццё мовы, навыка размяшчаць малюнкі на аркушы паперы, выхаванне
засцяроджанасці.
Змест: Дзецям даюць аркушы паперы і шаблоны жывёл – персанажаў казкі.
Дзеці павінны правільна размясціць шаблоны на аркушы паперы, абвесці іх і
заштрыхаваць па заданню выхавальніка. Затым дзеці расказваюць урывак з казкі пра
тую жывёлу, выяву якой заштрыхавалі.
«Параўнай»
Мэта: выхаванне ўвагі, развіццё ўмення параўноўваць прадметы па даўжыні,
шырыні, развіццё мовы, успрымання.
Змест: Выхавальнік прапаноўвае дзецям параўнаць палоскі-«дарожкі», па якіх
«ехала» муха-пяюха. Палоскі паперы даюцца рознай даўжыні і шырыні.
Па заданню выхавальніка дзеці знаходзяць самую кароткую палоску, самую
доўгую, сярэднюю. Выкладваючы палоскі-«дарожкі» па даўжыні, дзеці гавораць:
«Гэта дарожка самая кароткая, гэтая – даўжэйшая, а гэтая – самая доўгая».
Гэтак жа дзеці параўноўваюць палоскі-«дарожкі» па шырыні. Затым знаходзяць
і называюць доўгія, кароткія, шырокія і вузкія прадметы, якія загадзя прынесены
выхавальнікам у групавы пакой.
«Высокі – нізкі»
Мэта: выхаванне ўвагі, паляпшэнне ўспрымання, фарміраванне навыка
параўноўваць прадметы па вышыні, развіццё мовы, маторыкі дробных мышцаў рукі.
Змест: Дзецям прапануюць пабудаваць з лічыльных палачак ці палосак паперы
хаткі: для зайчыка – нізкую, для лісіцы – высокую. Затым дзеці расказваюць, якія
хаткі пабудавалі для зайчыка і лісіцы, параўноўваюць іх. Па заданню выхавальніка
дзеці называюць вядомыя ім нізкія і высокія прадметы.
«Можна есці ці не?»
Мэта: Замацаванне ўяўленняў аб прадуктах харчавання, развіццё слыхавой
увагі, кемлівасці, лагічнага мыслення, выпрацоўка хуткай рэакцыі на слова.
Змест: Пры рабоце з казкай «Каток – залаты лабок» прапанаваць дзецям
гульню на адрозненне прадуктаў харчавання ад іншых прадметаў. Для гэтага
выкарыстоўваюць як прадукты харчавання, так і карткі з іх відарысамі.
Дзеці павінны разгледзець усе прадукты або іх выявы, назваць іх. Затым
выхавальнік паказвае і называе прадмет, дзеці на прадукт харчавання пляскаюць у
далоні, на другія прадметы – топаюць нагамі.
«Хто знойдзе, няхай возьме»
Мэта: замацаванне ўяўленняў пра матэрыял, з якога зроблены прадмет,
актывізацыя слоўніка, развіццё звязнай мовы, выхаванне ўважлівасці, кемлівасці.
Змест: Пры рабоце з казкай «Піліпка-сынок» дзецям прапануюць адшукаць у
пакоі для гульні прадметы, зробленыя з дрэва, пластмасы, гумы і іншага матэрыялу.
Дзеці шукаюць прадмет, называюць яго, прыдумваюць і расказваюць пра яго
невялічкае апавяданне, паведамляюць, з якога матэрыялу ён зроблены.
«Што ёсць у коціка?»
Мэта: развіццё зрокавага ўспрымання, звязнай мовы, замацаванне ўяўленняў
аб частках цела жывёл, выхаванне настойлівасці ў вырашэнні задачы,
засцяроджанасці.
Змест: Дзецям прапаноўваецца цацка-коцік ці картка з відарысам коціка. Дзеці
разглядваюць цацку-коціка, а затым называюць, якія часкі цела ў коціка ёсць.
Такую ж гульню можна праводзіць, выкарыстоўваючы вобразы іншых жывёл –
персанажаў казак.
«Раскладзі па велічыні»
Мэта: актывізацыя слоўніка і развіццё звязнай мовы, выпрацоўка ўмення
параўноўваць прадметы па велічыні на вока або шляхам накладвання, выхаванне
ўвагі, паляпшэнне ўспрымання велічыні прадмета.
Змест: Дзеці разглядаюць плоскасныя фігуркі герояў казкі «Муха-пяюха»,
параўноўваюць іх і раскладваюць па велічыні ўрад: хто за каго большы. Напрыклад:
воўк, заяц, вавёрка, жабка, мышка, муха.
Затым дзеці расказваюць, чаму яны так размясцілі герояў казкі.
Гэту гульню можна праводзіць на матэрыяле іншых казак.
«Складзі карцінку»
Мэта: развіццё прасторавай арыенціроўкі, мовы, умння бачыць цэласнасць
вобраза, выхаванне ўвагі.
Змест: Пры рабоце над казкай «Сынок з кулачок» прапанаваць дзецям скласці
з чатырох частак разразныя карцінкі поля, луга, лесу. Дзеці складаюць карцінкі,
паведамляюць, што ў іх атрымалася, расказваюць пра раслінны і жывёльны свет
таго асяроддзя, якое атрымалася на карцінцы.
«Хто першы назаве?»
Мэта: актывізацыя слоўніка, развіццё зрокавай і слыхавой увагі, звязнай мовы.
Змест: На фланелеграфе ў радок размяшчаюцца відарысы герояў казак.
Выхавальнік дамаўляецца з дзецьмі, адкуль яны будуць пачынаць лічыць відарысы
(злева направа). Затым некалькі разоў пляскае ў далоні. Дзеці лічаць колькасць
хлапкоў, знаходзяць відарыс, які стаіць на ўказаным месцы, і называюць яго,
расказваюць аб ім невялічкі ўрывак з казкі. Выйграе тое дзіця, якое першым назвала
відарыс.
«Каго не стала?»
Мэта: выхаванне ўвагі, кемлівасці, развіццё памяці, актывізацыя слоўніка.
Змест: На фланелеграфе выхавальнік размяшчае выявы герояў казкі. Дзеці
называюць іх і запамінаюць. Па сігналу выхавальніка дзеці заплюшчваюць вочы, а
выхавальнік убірае з фланелеграфа якую-небудзь карцінку. Дзеці расплюшчваюць
вочы і адгадваюць, каго не стала з казачных герояў. Гульню можна паўтарыць
некалькі разоў, хаваючы кожны раз іншых герояў казкі.
«Што змянілася?»
Мэта: выхаванне ўвагі, кемлівасці, развіццё памяці, мовы, актывізацыя
слоўніка.
Змест: На фланелеграфе выхавальнік размяшчае выявы герояў казкі. Дзеці
называюць іх і запамінаюць парадак із размяшчэння. Па сігналу выхавальніка:
«Ноч» – дзеці заплюшчваюць вочы, «спяць». За гэты час выхавальнік мяняе парадак
размяшчэння відарысаў. Па сігналу: «Дзень» – дзеці расплюшчваюць вочы, уважліва
глядзяць на фланелеграф і тлумачаць, якія там адбыліся змены.
«Назаві адным словам»
Мэта: замацаванне ў мове дзяцей слоў, што абазначаюць агульныя паняцці,
актывізацыя слоўніка, развіццё лагічнага мыслення, кемлівасці.
Змест: Выхавальнік выкладае карткі з выявамі прадметаў. Дзеці разглядваюць
іх, называюць намаляваныя прадметы. Затым выхавальнік просіць назваць гэтыя
прадметы адным словам. У залежнасці ад зместу казкі гэта могуць быць наступныя
заданні:
- воўк, ліса, заяц … – дзікія жывёлы;
- сабака, кот, каза … – свойскія жавёлы;
- верабей, сарока, галка … – птушкі;
- курыца, певень, гусь … – свойскія птушкі;
- дуб, клён, бяроза … – дрэвы і г.д.
У старэйшай групе карткі могуць не выкарыстоўвацца. Замест іх выхавальнік
проста называе прадметы.
«Хто жыве ў казцы?»
Мэта: развіццё ўвагі, памяці, звязнай мовы, хуткасці мыслення, актывізацыя
слоўніка.
Змест: Для гэтай гульні спатрэбяцца карткі з відарысамі розных прадметаў, у
тым ліку і персанажаў казкі.
Выхавальнік дае дзецям разгледзець карцінкі, а затым просіць назваць
персанажаў той казкі, якую слухалі на занятку, і расказаць невялічкі ўрывак з гэтай
казкі пра таго героя, якога назвалі.
«Хто дзе жыве?»
Мэта: замацаванне ўяўленняў пра дзікіх і свойскіх жывёл, развіццё лагічнага
мыслення, памяці, ўвагі.
Змест: На фланелеграфе выхавальнік размяшчае карцінкі з відарысамі хаты і
лесу. Дзецям раздаюцца відарысы дзікіх і свойскіх жывёл. Дзеці па чарзе
падыходзяць да фланелеграфа і размяшчаюць відарысы: дзікіх жывёл – каля лесу,
свойскіх – каля хаты, тлумачачы пры гэтым, чаму яны так зрабілі.
«Назаві насякомых»
Мэта: замацаванне ўяўленняў пра насякомых, развіццё памяці.
Змест: Пры рабоце над казкай «Пчала і муха» выхавальнік паказвае дзецям
відарысы насякомых і іншых жывых істот. Затым прапаноўвае назваць насякомых і
пазнаць іх па картках.
«Не памыліся»
Мэта: актывізацыя слоўніка, лагічнага мыслення, увагі, кемлівасці,
замацаванне ўяўленняў пра дзікіх і свойскіх жывёл.
Змест: Дзеці стаяць у крузе, перакідваючы мяч. Той, хто кідае мяч, называе
дзікую ці свойскую жывёліну. Той, хто мяч злавіў, павінен сказаць, дзе яна жыве: у
лесе ці побач з чалавекам.
«Палічы»
Мэта: вучыць дзяцей правільна дапасоўваць назоўнікі да лічэбнікаў,
практыкаваць у лічэнні да 10, у суаднясенні лічбы і колькасці прадметаў, развіваць
лагічнае мысленне дашкольнікаў.
Змест: Для гэтай гульні патрэбны карткі з лічбамі ад 1 да 10 і наборы розных
прадметаў па 10 штук, напрыклад: 10 зайчыкаў, 10 коцікаў, 10 каласкоў, у
залежнасці ад зместу казкі. Выхавальнік прапануе дзецям палічыць прадметы,
правільна суадносячы назоўнікі і лічэбнікі, называць лічбы на картцы і адлічваць
такую ж колькасць прадметаў.
«У якой печы які хлеб пяклі?»
Мэта: замацаванне ўяўленняў пра геаметрычныя фігуры, развіццё ўмення
суадносіць прадметы па велічыні, развіццё назіральнасці, ўвагі, лагічнага мыслення.
Змест: Дзецям раздаюць «печы» – квадраты рознай велічыні і «хлеб» – кругі,
таксама рознай велічыні. Выхавальнік тлумачыць, што вялікі «бохан» пяклі ў
вялікай «печы», маленькі «бохан» – у маленькай «печы». Затым просіць дзяцей
правільна падабраць «боханы хлеба» да «печаў», у якіх пяклі «хлеб», растлумачыць
свій выбар.
«Скажы наадварот»
Мэта: абагачэнне мовы словамі-антонімамі, развіццё звязнай мовы, кемлівасці,
мыслення, выхаванне ўвагі.
Змест: Выхавальнік вымаўляе слова і кідае каму-небудзь з дзяцей мяч. Дзіця,
злавіўшы мяч, павінна ў адказ назваць слова, процілеглае па значэнню. Напрыклад:
высокі – нізкі, уперад – назад, дзень – ноч, цёплы – халодны і г.д.
«Паштальён прыносіць пісьмы»
Мэта: развіццё звязнай мовы, мыслення.
Змест: Паштальён раздае дзецям канверты, у якіх ляжаць карткі з відарысамі
персанажаў казкі. Дзеці павінны расказаць урывак з казкі з удзелам гэтых
персанажаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.