Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Выстава "Сцежкай продкаў"

Дата: 15 декабря 2022 в 11:13, Обновлено 16 декабря 2022 в 12:08
53 просмотра

У нашай установе дашкольнай адукацыі вялікая ўвага надаецца далучэнню дзяцей да вытокаў культуры свайго народа праз народную цацку. Так, у дзіцячым садку была арганізавана выстава сумеснай творчасці педагогаў, дзяцей і іх бацькоў «Сцежкай продкаў».

На выставе прадстаўлены розныя віды лялек-матанак: «Паспяхоўніца»,  «Траўніца», «Рабінка» і многія іншыя. Кожная лялька выкананая ў эксклюзіўнай тэхніцы.
Лялька-матанка - гэта асаблівы від славянскай лялькі, якая выканана з тканіны і напоўнена травой і тэкстылем. Яна служыць абярэгам для дома, ахоўваючы ад ворагаў, злога вока і няўдач.
Педагогі імкнуцца развіваць у дзяцей цікавасць да народнай цацкі, традыцый нацыянальнай культуры; спрыяюць выхаванню любові і павагі да культурнай спадчыны свайго народа і талерантнага стаўлення да прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў.

Дзякуем бацькам, якія прынялі актыўны ўдзел у выставе.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.